В районном узле почтовой связи

Новости района

Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі падпісаў 16 кастрычніка.


Дакумент прыняты ў мэтах развіцця творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу моладзі, яе актыўнага далучэння да правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі, выхавання пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў маладых грамадзян.


Адметна, што на пачатак 2014 года колькасць моладзі ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года ў нашай краіне складала 2,185 мільёна чалавек, або 23,08 працэнта агульнай колькасці насельніцтва рэспублікі.


Вырашэнне праблем, якія хвалююць моладзь, з’яўляецца састаўной часткай дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльна-эканамічнага, культурнага і нацыянальнага развіцця краіны. Абвяшчэнне 2015 года Годам моладзі прыцягне дадатковую ўвагу органаў дзяржаўнага кіравання, шырокай грамадскасці да пытанняў рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *