Дадому ліцэісты вярнуліся з залатымі медалямі

Спорт

  У Сусветных летніх спецыяльных алімпійскіх гульнях у грэчаскім горадзе Афіны ўдзельнічалі прадстаўнікі 171 краіны.  Гонар нашай дзяржавы адстойвалі каманда з Ганцавіч, якая ўдзельнічала ў спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, Барысава (настольны тэніс) і Улы. Навучэнцы Ульскага прафесійнага ліцэя імя Л. М. Даватара змагаліся за перамогу ў баскетбольным першынстве.
  Баскетбольныя матчы праходзілі ў 3-х падгрупах. Беларуская каманда гуляла з камандамі Германіі, Швейцарыі, Албаніі, Аўстрыі, Македоніі і Партугаліі. У фінальным паядынку сустрэліся беларуская і нямецкая каманды. Ульчане выйгралі залаты медаль, перамаглі Германію з лікам 11:19.
  Да алімпійскіх гульняў каманду Ульскага ліцэя падрыхтавалі выкладчыкі Іван Мацвеевіч Бандарэнка і Валерый  Сяргеевіч  Сінкевіч.