Майстар-клас ад бешанковіцкіх умельцаў

2017 год - Год науки

ХХ Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” пройдзе сёлета з 8 па 14 ліпеня. Ёсць чым здзівіць і
парадаваць шматлікіх гасцей культурнага форуму нашым землякам – майстрам раённага Дома рамёстваў.
Народных умельцаў з Бешанковічаў можна будзе сустрэць на двух пляцоўках. Па традыцыі яны прадэманструюць сваю сувенірную прадукцыю на кірмашы-выставе ў Горадзе майстроў, што раскінецца ў Задзвінні. А таксама прымуць удзел у праекце “Віцебскі падворак”, у межах якога правядуць майстар-класы на вуліцы Суворава.
   Майстры Дома рамёстваў падзеляцца сакрэтамі ткацтва паясоў і работы з саломкай. На “Віцебскім падворку” на працягу тыдня будуць працаваць Галіна Мікалаеўна Ханяк (майстар па пляценні паясоў), Алена Анатольеўна Пагарэльская (спецыяліст па вырабах з саломкі), Марыя Ісакаўна Калкова прадставіць клуб “Скарбонка”, а Вера Мікалаеўна Варанько выступіць як кераміст.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *