Зарэгістраваць мапеды ў спрошчаным парадку можна да 1 жніўня

Новости района

к паведаміў рэдакцыі начальнік аддзялення дзяржаўтаінспекцыі раённага аддзела ўнутраных спраў А. В. Івашнёў, спрошчаны парадак рэгістрацыі мапедаў дзейнічае толькі да 1 жніўня.
  Паводле пастановы Саўміна ад 4 красавіка 2011 года № 443, ён дазваляе паставіць на ўлік любы мапед, які мае ідэнтыфікацыйны нумар, пры поўнай адсутнасці дакументаў на яго. У такіх выпадках (пры адсутнасці праваўстаноўчых дакументаў і (або) дакументаў, выдадзеных мытнымі органамі) уводзяцца абмежаванні, якія забараняюць зняцце мапеда з уліку на працягу трох гадоў, у мэтах выключэння перадумоў учынення крадзяжоў (угонаў).
  Пры наяўнасці мытных дакументаў на мапед, якія пацвярджаюць увоз транспартнага сродку на тэрыторыю Беларусі, абмежаванні на зняцце мапедаў з уліку накладвацца не будуць. Пры гэтым у ДАІ папярэджваюць, што самаробкі на ўлік не ставяцца.
   Кожны транспартны сродак будзе агледжаны. Супрацоўнікі міліцыі правераць наяўнасць нумара завода-вытворцы і заводскай мадэльнай таблічкі (налепкі), гэта значыць ідэнтыфікуюць транспартны сродак.
   Жыхарам сельскай мясцовасці дастаткова звярнуцца ў ДАІ РАУС, дзе правядуць ідэнтыфікацыю транспартнага сродку і выдадуць акт агляду. Затым з дакументамі трэба звярнуцца ў рэгістрацыйна-экзаменацыйнае аддзяленне ДАІ і паставіць мапед на ўлік.
   Пры дзяржаўнай рэгістрацыі мапеда або зняцці яго з уліку ДАІ ажыццяўляецца праверка транспартнага сродку на прадмет знаходжання ў вышуку.
   Пасля 1 жніўня рэгістрацыя мапедаў будзе рабіцца на агульных падставах пры падачы поўнага пакета дакументаў, вызначанага заканадаўствам. Мапед без такіх дакументаў тады паставіць на ўлік у ДАІ будзе немагчыма.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *