Бешенковичский лесхоз заготавливает топливо для района

Актуально

Філіял «Бешанковіцкі лясгас» круглы год дбае пра забеспячэнне раёна палівам. Так, насельніцтву за 9 месяцаў года адпушчана 9660 кубаметраў драўніны, арганізацыям – 4326. Для патрэб райпалівазбыту пры плане 3 тысячы кубаметраў адпушчана 3088 кубоў дроў.
  Актыўна вялі саманарыхтоўку паліва на землях лясгаса  прадпрыемствы камунальнай формы ўласнасці. Яны назапасілі 6023 кубаметры драўніны. Напрыклад, 1551 кубаметр вывезены шумілінскімі камунальнікамі, прадпрыемству Віцебскіх цепласетак адпушчана 1075 кубоў. Акрамя таго, рэалізавана 3019 кубоў трэсак, перапрацавана 3755 кубоў тэхналагічнай драўніны.
  Як адзначылі ў лясгасе, сёлета попыт на мясцовыя віды паліва вышэйшы, чым летась. Па пастаўках паліва прадпрыемства выходзіць на 113% да леташняга ўзроўню. Лясгасам створаны стратэгічны запас сыравіны ў аб’ёме больш за 700 кубоў для вырабу трэсак падчас ацяпляльнага сезона.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *