О развитии частных подворий шла речь на сессии Верхнекривинского сельского Совета депутатов

Заботы сельские

Пра развіццё ўласных падворкаў грамадзян на тэрыторыі Верхнякрывінскага сельсавета ішла размова на апошняй сесіі сельскага Савета дэпутатаў. Удзел у яе рабоце прыняло кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства “ААБ Наватар”.  Як адзначыў у сваёй справаздачы старшыня сельвыканкама Эдуард Эдмундавіч Турчыновіч, у рэгіёне праводзіцца пэўная работа па стварэнні ўмоў для развіцця і падтрымкі асабістых дапаможных гаспадарак. На тэрыторыі Верхнякрывінскага сельсавета, якая складае 215 кв. м., пражываюць больш за 2 тысячы чалавек. Па стане на 1 студзеня 2011 года, тут было 1037 уласных гаспадарак.
  Пасяўная плошча земляў, што выкарыстоўваюцца вяскоўцамі, складае больш за 500 гектараў, з якіх зерневымі культурамі заняты амаль што 153 гектары, бульба вырошчваецца на плошчы амаль 227 гектараў, агародніна займае 36,5 гектара, кармавыя караняплоды – каля 27 гектараў, аднагадовыя і шматгадовыя травы – больш за 67 гектараў. На падворках сяльчан утрымліваецца 251 галава буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 232 каровы, 699 свіней, 83 казы, 144 кані, больш за 10 тысяч галоў птушкі.
  Валавая вытворчасць сельгаспрадукцыі, вырабленай на ўласных падворках сельсавета, склала 1251 тону малака, 216 тон мяса, больш за 10 тысяч кілаграмаў мёду. Але па прычыне скарачэння колькасці насельніцтва і яго старэння, цяжкасцяў у апрацоўцы зямельных надзелаў намеціліся такія тэндэнцыі, як скарачэнне вытворчасці вяскоўцамі асобных відаў сельгаспрадукцыі, змяншэнне пагалоўя на падворках, павелічэнне колькасці гаспадарак, у якіх не гадуецца жывёла, спад інтарэсу да земляробства.
  Таму з мэтай павышэння занятасці і даходаў насельніцтва дэпутаты Верхнякрывінскага сельскага Савета дэпутатаў прынялі рашэнне абязаць кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў “ААБ Наватар” і “Палітаддзелец-Агра” штогод праводзіць паляпшэнне сенакосаў і пашаў, аказваць грамадзянам дапамогу ў нарыхтоўцы грубых і канцэнтраваных кармоў на дагаворнай аснове, задавальняць патрэбнасць у кармах за кошт сустрэчнага абмену маладняку буйной рагатай жывёлы на фуражнае зерне, а таксама аказваць паслугі вяскоўцам па вырошчванні сельгаскультур і ўборцы ўраджаю.
  Старэйшынам населеных пунктаў, актыву сельскага Савета даручана весці тлумачальную работу сярод насельніцтва па эфектыўным выкарыстанні зямельных угоддзяў, своечасовай іх апрацоўцы і абкосе.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *