В Бочейковской школе чествовали педагогов

Общество

 Традыцыйна ў першую нядзелю кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначылі настаўнікі.
  Словы падзякі і шчырыя віншаванні  з гэтай нагоды гучалі ў адрас і педагогаў Бачэйкаўскай СШ. Малодшыя школьнікі, напрыклад, падрыхтавалі святочную газету, іх старэйшыя таварышы – канцэрт-віншаванне “Дзякуй табе, настаўнік!”.
   Калектыў бачэйкаўскіх педагогаў спрацаваны і мае багаты прафесійны вопыт, у сярэднім на кожнага настаўніка тут прыходзіцца 20-27 гадоў стажу. Галоўнай інтрыгай свята стала ўшаноўванне той часткі настаўніцкага калектыву школы, якая сёлета адзначае прафесійныя юбілеі. Гэта настаўніца фізічнай культуры Алена Міхайлаўна Селівёрстава, якая мае 25 гадоў працоўнага стажу, бібліятэкар Таццяна Іванаўна Губко, якая сее разумнае, добрае і вечнае ў душах школьнікаў ужо 20 гадоў, настаўніца пачатковых класаў з 20-гадовым вопытам работы Таццяна Генадзьеўна Мясаедава і педагог-арганізатар Іна Аляксееўна Пліско, якая 10 год таму прыйшла працаваць у школу.
   Кульмінацыяй святочных мерапрыемстваў у Бачэйкаве было правядзенне акцыі “Кветкі педагогам-ветэранам!”, калі школьнікі наведалі на даму ветэранаў педагагічнай працы, каб сказаць ім словы шчырай удзячнасці і ўручыць кветкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *