В райбольнице пройдёт День донора

Новости района

У сельгаспрадпрыемствах раёна практычна завершана пастаноўка тэхнікі на падоўжанае захоўванне. Пачаўся яе рамонт. Каб высветліць дасканала абстаноўку на месцы, начальнік раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду В. Г. Падрэз адправіўся ў рэйд разам з аўтарам гэтых радкоў.


Першы прыпынак – машынны двор сельгаспадраздзялення аграсервісу «Бачэйкава». У роўны рад выстраіліся збожжаўборачныя камбайны. Колы, як і патрабуецца, пабелены. Зняты ланцугі, змазаны шасцярні.


– А вось нахільныя камеры не зняты чамусьці з васьмі камбайнаў, хоць гайкі адкручаны, – заўважае Віталь Генадзьевіч.


За камбайнамі размясціліся камбінаваныя пасяўныя агрэгаты і звычайныя сеялкі. На іх таксама пабелены колы, змазаны прывадныя шасцярні. У вуглу ля аднаго з двух дыскавых культыватараў завіхаюцца рабочыя – антыкаразійнай прапіткай змазваюць дыскі, каб не ржавелі. Машынны двор прыводзіцца ў парадак – асфальт падмятаецца.


У кабіне «Беларуса» заўважаем галоўнага інжынера гаспадаркі Р. С. Шалтанюка.


– Пасля рамонту трэба праверыць работу рухавіка, – кажа Рыгор Сцяпанавіч. – Сёння павінна прыйсці машына з запаснымі часткамі да плугоў, баронаў і культыватараў. Адразу прыступім да іх рамонту. 50 мільёнаў рублёў пералічылі пастаўшчыкам.


У гэты момант і прыйшла тая доўгачаканая машына з запчасткамі – долатамі, лемяшамі, лапамі, зубамі. Тут жа пачалася іх выгрузка ў склад. Кіраўнік інжынернай службы задаволена глядзіць ў накладную – што заказвалі, тое і прывезлі.


Цікавімся ў яго рамонтам рухавікоў.


– Два «МТЗ-1221″адрамантавалі ўласнымі сіламі і за ўласныя сродкі, яшчэ восем знаходзяцца на Віцебскім рамонтным заводзе. Яны таксама адрамантаваны, але пакуль работы не аплачаны – няма сродкаў. Здадзены ў рамонт 3 каробкі ад «МТЗ-1221», адна ад «Кіраўца» і рухавік «Д-240». Словам, на ўсё спатрэбіцца паўмільярда беларускіх рублёў. Сваімі сіламі рамантуем колавую тэхніку ў майстэрні. А вунь там рыхтуецца да рамонту плугоў механізатар Аляксандр Леанідавіч Дзятлаў. Можаце яго сфатаграфаваць, заслугоўвае…


– Ачышчаю ад зямлі плугі, а наперадзе чакае значны рамонт – буду мяняць лемяшы, адвалы, утулкі, – ахвотна дзеліцца Аляксандр Леанідавіч, за плячыма якога 32 гады стажу.


Прыемна ўразіў парадак на машынным двары ДП «ПалітаддзелецАгра». Уся збожжаўборачная, глебаапрацоўчая і пасяўная тэхніка пастаўлена на падоўжанае захоўванне.


Абыходзім па чарзе кожную. Да якасці пастаноўкі тэхнікі ў прадстаўніка раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду нараканняў няма – усё зроблена так, як патрабуецца.


Амаль не было іх і пры аглядзе пастаўленай на зімоўку тэхнікі на мехдвары ПУП «АграВітВін», за выключэннем камбайнаў – там не зняты, як і ў «Бачэйкаве», нахільныя камеры. А да рамонту глебаапрацоўчай тэхнікі ў гаспадарцы ўжо прыступілі…