Юридическую консультацию можно получить и в Публичном центре правовой информации

2017 год - Год науки

    За прававой інфармацыяй кожны з нас звяртаецца першым чынам у юрыдычную кансультацыю. І мала хто ведае, што атрымаць яе можна і ў цэнтральнай раённай бібліятэцы — у Публічным цэнтры прававой
інфармацыі (ПЦПІ).
   Галоўнай мэтай ПЦПІ з’яўляецца забеспячэнне канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне дакладнай і своечасовай афіцыйнай прававой інфармацыі, павышэнне прававой культуры і інфармаванасці грамадзян. Наведвальнікі цэнтра маюць рэальную магчымасць бясплатнага азнаямлення з любым нарматыўным прававым актам Рэспублікі Беларусь.
    Як паведаміла рэдакцыі бібліёграф А. В. Берднік, Цэнтр прававой інфармацыі пры ЦРБ мае інфармацыйна-пошукавую сістэму «Эталон», цесна супрацоўнічае з юрыдычнай кансультацыяй раёна. Пры  ўдзеле загадчыцы юрыдычнай кансультацыяй І. С. Гайдановіч і адваката В. М. Турава ў ПЦПІ штоквартальна арганізоўваюцца бясплатныя кансультацыі юрыстаў па пытаннях спадчыннага права, грамадзянскага, жыллёвага, працоўнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
  28 кастрычніка, напрыклад, у 17 гадзін у чытальнай зале раённай бібліятэкі наладжваецца бясплатная юрыдычная кансультацыя для жыхароў г. п. Бешанковічы на тэму «Аліменты на ўтрыманне дзяцей». Задайце свае пытанні спецыялістам і вы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *