В Бешенковичском музее действует выставка Тайны минералов

2017 год - Год науки

Выстава пад такой назвай дзейнічае ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. На бліжэйшы месяц выставачная зала ўстановы культуры ператварылася ў скарбонку рэдкіх цудаў прыроды. 


 — Экспазіцыя ўключае каля двух дзясяткаў прыродных мінералаў, — расказвае старшы навуковы супрацоўнік Таццяна Уладзіміраўна Ганчарова. – Тут можна пабачыць такія камяні, як горны крышталь, тыгровае вока, агат, чорны онікс і іншыя камяні, а таксама прыродныя выкапні – вугаль і торф, якія таксама адносяцца да катэгорыі мінералаў.
    Выстава інфармацыйна насычаная, музейныя супрацоўнікі паклапаціліся пра тэматычную падборку артыкулаў і праілюстравалі яе. Адзін з раздзелаў выставы прысвечаны жаночым упрыгожанням з розных відаў мінералаў. Адным словам, паглядзець ёсць на што, каб стаць на крок бліжэй да таямніц прыроды і яе загадкавых з’яў.
  На здымку: на экскурсію ў свет загадак прыроды запрашае старшы навуковы супрацоўнік музея Т. У. Ганчарова.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *