В Бешенковичской центральной районной больнице появилось новое современное медицинское оборудование

Актуально

Павышэнне якасці медыцынскіх паслуг – адзін з прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі нашага рэгіёна. З гэтай мэтай з раённага бюджэту на пакупку новай медыцынскай тэхнікі райбальніцы былі выдаткаваны сродкі ў аб’ёме 134 мільёны 380 тысяч рублёў.
Гэтых грошай хопіць, каб абнавіць лячэбнае абсталяванне ў аддзяленні фізіятэрапіі. У спісе навінак апарат імпульсіўнай індукцыйнай тэрапіі “Сета-Д-1” ад навукова-вытворчай фірмы “Дыполь”. Яго тэрапеўтычныя магчымасці даволі шырокія: ад лячэння захворванняў цэнтральнай нервовай, бронха-лёгачнай, сардэчна-сасудзістай сістэм, органаў стрававання да хірургічных захворванняў, траўматычных пашкоджанняў апорна-рухальнага апарата.
 Сучасныя магчымасці лазернай тэрапіі ў аддзяленні фізіятэрапіі  будуць асвойваць з прымяненнем лазернага тэрапеўтычнага апарата “Слаг-1088”. За кошт інавацыйнай методыкі ўздзеяння на структуру галаўнога мозгу прыбор нізкачастотнай электратэрапіі “Радыус-01 Краніё” дазволіць праводзіць лячэнне і рэабілітацыю пацыентаў па шырокім спектары захворванняў: стрэс, парушэнне сну, нармалізацыя псіхафізічнага статусу, прафілактыка імунадэфіцытнага стану, алергічныя захворванні, зажыўленне пасля траўмаў, хваробы нервовай сістэмы і іншыя.
   Карысным набыткам стане і кардыярэгістратар партатыўны “КР-01”. З яго дапамогай медыкі змогуць праводзіць больш поўную дыягностыку работы сэрца. Пры рэгістрацыі электракардыясігналаў пры сутачным манітарыраванні электракардыяграмы прыбор у складзе з персанальным камп’ютарам забяспечвае аналіз і падлік асноўных відаў сардэчных арытмій і робіць ацэнку ішэмічных змяненняў ЭКГ з далейшай візуальнай іх ацэнкай і камп’ютарнай апрацоўкай. Будуць карыснымі таксама тры шпрыцавыя помпы і два медыцынскія адсмоктвальнікі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *