В Бешенковичском музее действует выставка костюмов национальных меньшинств Китая

2017 год - Год науки

У апошнія дні 2011 года ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава касцюмаў нацыянальных мяншынстваў Кітая пад назвай “Няхай квітнеюць сто фарбаў”. Экспанаты, выстаўленыя тут, прадастаўлены ўстанове культуры з фондаў пасольства гэтай краіны ў Беларусі.


У Кітаі сёння пражываюць каля 55 розных народаў – кожны са сваімі звычаямі, нацыянальным адзеннем і шмат у якіх выпадках з уласнай мовай. Але пры ўсёй гэтай разнастайнасці і багацці культурных традыцый яны складаюць толькі 7% насельніцтва краіны, галоўную частку якой утвараюць кітайцы, якія называюць сябе “хань”.
  Іншыя народнасці, сярод якіх, напрыклад, народы ва, пуі, бай, гаошань, лаху і іншыя, жывуць у розных геаграфічных і кліматычных умовах і па-свойму адметныя. Пазнаёміцца са звычаямі ў адзенні і ўвогуле традыцыямі гэтых нацыянальнасцяў можна ў раённым музеі да 23 студзеня. 
  На здымку: запрашае выстава нацыянальнага адзення Кітая.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *