В Бешенковичском районе каждый ребёнок получил новогодний подарок

Новости района

На парадак дня выносіліся наступныя пытанні: справаздача райкама прафсаюза работнікаў АПК; справаздача рэвізійнай камісіі; выбары райкама прафсаюза; выбары рэўкамісіі; выбары дэлегатаў на 8-ю абласную справаздачна-выбарную прафсаюзную канферэнцыю работнікаў АПК.


Са справаздачай выступіў старшыня райкама прафсаюза А. М. Семяніда. Ён расказаў дэлегатам аб выніках работы за апошнія пяць гадоў.


– Раённая прафсаюзная арганізацыя АПК аб’ядноўвае 13 пярвічак, – адзначыў Аляксей Мікалаевіч. – Агульная колькасць членаў прафсаюза складае 1841 чалавек. За апошнія пяць гадоў колькасць членаў прафсаюза зменшылася на 315 чалавек, колькасць пярвічак скарацілася з 15 да 13. Адбылося гэта ў выніку рэарганізацыі сельгаспрадпрыемстваў шляхам іх зліцця, а таксама далучэння да інвестараў: РКУПСГП «Астроўна» да СФ «Вядзерава» ААТ «ДБТ №1 г. Віцебска», РКУПСГП імя Каранеўскага да ЗАТ «ААБ-Агра Наватар».


За справаздачны перыяд, як адзначыў дакладчык, праведзена 12 пленумаў, 23 пасяджэнні прэзідыума, на якіх разглядаліся пытанні стану аховы працы і захавання працоўнага заканадаўства наймальнікамі, фінансавага і сацыяльна-эканамічнага характару, выканання Тарыфнага пагаднення паміж райсельгасхарчам і райкамам прафсаюза, вучобы прафактыву, спецыялістаў гаспадарак і арганізацый аграпрамысловага комплексу і іншыя.


Далей справаздачу трымалі: Г. А. Патоцкая, старшыня рэвізійнай камісіі райкама прафсаюза, І. В. Зубец, старшыня прафкама райветстанцыі, М. М. Дзягель, інжынер па тэхніцы бяспекі сельгаспрадпрыемства «Бачэйкава-Агра», А. С. Пятрашка, старшыня мандатнай камісіі райкама прафсаюза работнікаў АПК, Н. У. Гнеўка, старшыня прафкама «ПалітаддзелецАгра», Н. У. Бядрыцкая, старшыня прафкама Ульскага ліцэя. Аб тым, чаго не хапае ў рабоце прафкамам на месцы гаварылі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу С. Г. Акуневіч і старшыня Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў АПК А. Я. Кузьмянкоў.


Потым адбыліся выбары старшыні райкама прафсаюзаў работнікаў АПК. А. Я. Кузьмянкоў прапанаваў кандыдатуру новага кіраўніка райкама прафсаюза В. М. Долгага. За яго прагаласавалі ўсе 37 дэлегатаў.


На справаздачна-выбарнай канферэнцыі абраны новы склад райкама прафсаюза, яго прэзідыума, а таксама дэлегаты на абласную прафсаюзную канферэнцыю работнікаў АПК.


За доўгую і плённую працу А. М. Семяніда ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў АПК і раённага выканаўчага камітэта, якія ўручылі адпаведна А. Я. Кузьмянкоў і С. Г. Акуневіч. Ганаровай граматы Віцебскага абласнога камітэта АПК удастоена таксама старшыня прафкама Ульскага ліцэя Надзея Уладзіміраўна Бядрыцкая.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *