В Бешенковичском районе продолжается контрактация целят

Заботы сельские

Важным накірункам у працэсе аднаўлення пагалоўя буйной рагатай жывёлы стала прымяненне кантрактацыі маладняку. Заключэнне дагавораў аб закупцы гаспадаркамі цялушак з уласных падворкаў вяскоўцаў спрыяе ўкамплектаванню малочнатаварных фермаў, ёсць тут выгада і для вяскоўцаў.
   Як паведамілі ва ўпраўленні райсельгасхарчу, летась на Прыдзвінні сельгасвытворцы закупілі ў насельніцтва 232 галавы цялят. Найбольш эфектыўна ў гэтым накірунку папрацавалі ПСУП “ААБ Наватар”, якое папоўніла статак на 122 галавы маладняку, і ААТ “Бачэйкава-Агра”, дзе закупілі 50 цялят.  Сёлета гаспадаркі раёна працягнуць кантрактацыю маладняку буйной рагатай жывёлы. Плануецца закупіць 400 галоў цялят на выгадных для ўласнікаў умовах.
    Па словах спецыяліста па закупках упраўлення райсельгасхарчу Таццяны Васільеўны Талстой, сельгасвытворцы гатовы даць па 25 тысяч рублёў за 1 кілаграм жывой вагі цяля. Акрамя таго, прадугледжваюцца і такія “льготы”, як выдзяленне збожжа па жаданні вяскоўцаў, а таксама гаспадары, чыя жывёла закантрактавана, будуць 2 разы забяспечаны тэхнікай для апрацоўкі прысядзібных надзелаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *