В Бешенковичском районе валовой надой молока в сутки составляет более 59 тонн

Заботы сельские

Бягучы год жывёлаводы раёна пачалі з добрымі вынікамі. Валавы надой малака ў суткі складае больш за 59 тон, ці каля 113% да адпаведнага перыяду 2011 года. На карову ў гаспадарках у сярэднім атрымліваюць 10,8 літра малочнай прадукцыі і плюсуюць да леташняга 1,3 літра. Падалося павялічыць продаж малака дзяржаве, у дзень яго рэалізуецца па 57 тон. Штодзённая выручка ад продажу малочнай прадукцыі складае 170 мільёнаў рублёў. 


 Як зазначыў намеснік начальніка аддзела па  вытворчасці, збыце і інтэнсіфікацыі  сельгасвытворчасці ўпраўлення райсельгасхарчу Іван Пятровіч Марковіч, магчымым гэта стала дзякуючы стварэнню трывалай кармавой базы, скормліванню кармоў толькі ў выглядзе паўнацэнных кармасумесяў і шырокаму прымяненню індывідуальнага раздою навацельных кароў.
  Адчувальную прыбаўку атрымалі ў сельгаспрадпрыемстве “АграВітВін”. Тут валавая вытворчасць малака дасягнула 129% да ўзроўню мінулага года, на 1,5 тоны павялічаны і продаж малочнай прадукцыі. У ПУП “Свіціна-ВМК” выйшлі на 125% і амаль на 1 тону павысілі рэалізацыю малака дзяржаве. “Палітаддзелец-Агра” атрымаў 117% валавай вытворчасці малочнай прадукцыі да леташняга, тут  па продажу малака штодня плюсуюць амаль па 3 тоны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *