16 марта прямую линию с жителями Бешенковичского района проведёт председатель райисполкома Л. К. Пеньковский

Новости района

У канцы мінулага года бешанковіцкія батлеечнікі з раённага Дома рамёстваў вярнуліся з Віцебска з дыпломам у намінацыі «Традыцыйнае афармленне батлейкі». Там пад эгідай ДУ «Віцебскі метадычны цэнтр народнай творчасці» праходзіла выстава батлеек пад назвай «Зімовая казка».


– Да гэтай выставы мы рыхтаваліся вельмі адказна, – расказвае дырэктар Бешанковіцкага раённага Дома рамёстваў Марыя Ісакаўна Калкова. – У стварэнні і афармленні батлейкі, якая і была прадэманстравана віцебскім гледачам і, у першую чаргу, аргкамітэту, прынялі ўдзел Алеся Аўчыннікава, Вера Стажык, Алена Пагарэльская. Кожная з іх выконвала сваю частку справы. Напрыклад, Алеся і Вера малявалі фон батлейкі, Алена займалася афармленнем, лялькі сшыла ў лапікавай тэхніцы Галіна Ханяк. 30 снежня мы паказалі спектакль «Цар Ірад». У ім былі задзейнічаны ўсе нашы работнікі. Тэкст ад аўтара пад адпаведную музыку чытала Вольга Сергеенка. Нашымі гледачамі былі не толькі дзеці, але і дарослыя. Усе засталіся задаволенымі. Спектакль доўжыўся 30 хвілін.


Выстава ў горадзе на Заходняй Дзвіне яшчэ працягваецца. Будзем чакаць яе канчатковых вынікаў. Не выключана, што наша работа будзе адзначана і ў іншых намінацыях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *