Бешенковичские пожарники помогают тушить траву в Чашникском, Витебском и Шумилинском районах

Актуально

Выпальванне сухой расліннасці, у тым ліку на землях сельгаспрадпрыемстваў, часта прыводзіць да ўзнікнення пажараў у жылым фондзе, лясах і на тарфяніках. Вопыт мінулых гадоў паказвае, што загаранне травы і кустоў складае 59% ад агульнай колькасці прыродных пажараў. Як правіла, увесну ад выпальвання травы на Віцебшчыне знішчаецца расліннасць на плошчы больш як 100 гектараў.   Па інфармацыі РАНС, у нашым раёне сітуацыя з выпальваннем травы пакуль не выклікае вялікай трывогі, аднак у суседзяў яна намнога горшая. Толькі ў апошні час, напрыклад, бешанковіцкія пажарныя дапамагалі тушыць такія пажары ў Віцебскім, Шумілінскім, Чашніцкім раёнах.
  З мэтай прывядзення тэрыторый населеных пунктаў, лясоў, тарфянікаў, сельгасугоддзяў у належны супрацьпажарны стан абласным выканаўчым камітэтам распрацаваны мерапрыемствы па папярэджванні выпальвання сухой расліннасці. Яны ўключаюць ачыстку тэрыторый населеных пунктаў і аб’ектаў рэгіёна ад сухой расліннасці і бытавога смецця, абворванне лясных масіваў, населеных пунктаў, аб’ектаў уздоўж аўтамабільных і чыгуначных дарог, газа-, нафта-, прадуктаправодаў, ліній сувязі і электразабеспячэння, агляд замацаваных тэрыторый.
   Кінуць у траву запалку ў час свавольства могуць і дзеці, таму гутаркі з імі аб недапушчэнні выпальвання сухой расліннасці правядуць у  школах. Было б добра, каб з дзецьмі на гэту тэму пагаварылі і бацькі.
  Прыродаахоўная, санітарная службы, спецыялісты раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях зараз строга сочаць за захаваннем грамадзянамі, суб’ектамі гаспадарання правілаў пажарнай, санітарнай бяспекі. Падпальшчыкі і парушальнікі будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжанай артыкуламі 15.29, 15.57, 15.58, 16.8 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *