В Бешенковичской ДЮСШ прошло открытое первенство по дзюдо

Спорт

Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа прапагандуе ў падлеткавым асяроддзі некалькі відаў спорту. Адзін з іх – дзюдо. Другі год са школьнікамі ў спартыўнай секцыі па адзінаборстве займаецца трэнер Руслан Сяргеевіч Стрэйкіс. Каля 40 малых ахвотна пераймаюць у яго сакрэты майстэрства і прымаюць удзел у спартыўных спаборніцтвах.   Нядаўна, напрыклад, у ДЮСШ правялі адкрытае першынство па дзюдо. Удзел у спаборніцтвах прынялі 18 юных дзюдаістаў у двух групах: малодшая (2001-2003 гадоў нараджэння) і старэйшая (1997-2000 гадоў нараджэння) і ў розных вагавых катэгорыях.
   У выніку сярод малодшых школьнікаў у групе да 26 кілаграмаў перамогу атрымаў Кірыл Белязека, другім стаў Уладзіслаў Шыловіч, трэцім – Стас Логінаў. У групе вагой 26-29 кілаграмаў тройку прызёраў склалі: Павел Лейчанка – першае месца, Арцём Куімаў — другое і Максім Бабарэнь – трэцяе месца.
  Сярод старэйшых школьнікаў у вагавай групе 40 кілаграмаў першае месца заваяваў Дзмітрый Зубец, другое – Алеся Шчука, трэцяе – Яўген Цвяткоў. У групе 56 кілаграмаў лідарам стаў Віктар Якута, другое і трэцяе месцы занялі адпаведна Алег Абляцоў і Аляксандр Камінскі. У групе плюс 60 кілаграмаў вызначыліся толькі першае і другое месцы, іх заваявалі Уладзіслаў Літвякоў і Дзмітрый Шорахаў. Пераможцы адзначаны ганаровымі граматамі.
   На здымку: Алеся Шчука не дасць сябе ў крыўду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *