В Бешенковичском РДК состоится праздничный концерт ансамбля Виктория Департамента охраны Витебского областного управления МВД

2017 год - Год науки

Пачатак шырокамаштабнай інтэграцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі як дзвюх незалежных краін быў пакладзены 2 красавіка 1996 года. Прэзідэнты дзяржаў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка і Барыс Мікалаевіч Ельцын у Маскве тады падпісалі Дагавор аб Таварыстве Беларусі і Расіі. Гэты дзень увайшоў у нашу гісторыю як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. З гэтай знамянальнай даты пачалася мэтанакіраваная работа па будаўніцтве новага саюза дзвюх краін.
  6 красавіка ў Бешанковічах адбудзецца святочны эстрадны канцэрт, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Да нас на Прыдзвінне завітае ансамбль «Вікторыя» Дэпартамента аховы абласнога ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў. Музычная сустрэча адбудзецца ў РДК у 17 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *