В Свечанском Доме культуры организовали выставку декоративно-прикладного творчества

2017 год - Год науки

Свае першыя работы на суд землякоў вынесла працаўніца мясцовай установы культуры Алеся Пляхневіч. Дзяўчына не так даўно стала вывучаць тэхніку работы ў стылі ніцяной графікі і захапілася гэтым відам мастацтва. Як кажа Алеся, гэта добрае хобі, якое не патрабуе шмат затрат і прыносіць асалоду для душы.
  У сваіх работах Алеся Пляхневіч выкарыстала кардон, клей, звычайныя швейныя, баваўняныя ніткі і паказала, што рабіць прыгожыя рэчы можна з самых простых матэрыялаў. У экспазіцыі былі прадстаўлены карціны аўтара, стылізаваныя пад рэалістычную вышыўку выяў жывёлы і нават вобраз Ісуса Хрыста. У арганізацыі выставы ёй дапамагла дырэктар Свячанскага СДК Наталля Булыня.
  На здымку: А. Пляхневіч і Н. Булыня дэманструюць лепшыя работы Алесі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *