Бешенковичские работники торговли и культуры приняли участие в праздновании 1150-летия Полоцка

2017 год - Год науки

Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 1150-годдзя Полацка, стартавалі ўчора ў культурным цэнтры Беларусі. У Спаса-Прэабражэнскім храме Спаса-Ефрасіньеўскага манастыра адбылася святочная літургія. У Мастацкай галерэі адкрылася выстава «Беларускія мастакі – Полацку», а ў Полацкім дзяржаўным універсітэце — рэспубліканская выстава-конкурс работ студэнтаў архітэктурна-мастацкіх спецыяльнасцяў «Полацк-2012». На плошчы Францыска Скарыны стартаваў велапрабег «Ад Полацка пачаўся свет» па гарадах былога Полацкага княства.
Больш за 100 прадстаўнікоў навуковай суполкі Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны сабраў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт у межах трохдзённай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Полацк і Полацкая зямля ў гісторыі і культуры Еўропы».
   На праспекце Францыска Скарыны і вуліцы Гогаля размясціліся гандлёва-рамесленныя падворкі «Полацкі гандлёвы пасад». Ёсць сярод іх і бешанковіцкі падворак. У яго стварэнні прымалі ўдзел розныя ўстановы і арганізацыі раёна. Напрыклад, КБА ўзяў на сябе выраб агароджы, аддзел адукацыі райвыканкама – транспартныя пытанні, раённы цэнтр дзяцей і моладзі паклапаціўся пра афармленне падворка, культработнікі  дадуць некалькі канцэртаў.
   Бешанковіцкае райпа ўжо з 24 мая прапануе гараджанам і гасцям свята адпачыць пад парасонамі ў летнім кафэ. Нашы гандляры абуладкавалі адну гандлёвую кропку, дзе можна паласавацца шашлыкамі, кулінарнымі і кандытарскімі вырабамі, прадстаўлена і група тавараў для продажу.
   Урачыстае адкрыццё святкавання 1150-годдзя Полацка пад назвай  «Полацк мой, мая памяць і гонар…» адбудзецца сёння ў 13 гадзін 30 хвілін на галоўнай канцэртнай пляцоўцы на плошчы Свабоды. У праграме выступленне Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі», канцэрт арт-групы «Беларусы», канцэртная праграма «Еўропа Плюс Полацк» збірае сяброў», гала-канцэрт «Красуй жа, Полацк, наш слаўны, родны…». Запланаваны таксама маладзёжная акцыя «Табе, старажытны горад, сваю любоў мы аддаём» і танцавальна-забаўляльная праграма  «Пад зорным небам Полацка».
    Завершыцца дзень святочным феерверкам, а юбілей Полацка шматлікімі акцыямі і мерапрыемствамі будуць адзначаць  да 5 чэрвеня ўключна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *