Участок дороги на Бешенковичскую гимназию подсыпали

Ваш защитник – «Зара»

Зрабіць гэта ў сваім пісьме ў рэдакцыю прасілі педагогі, навучэнцы Бешанковіцкай гімназіі і іх бацькі.
   — Матэрыял быў накіраваны для разгляду ў УКП ЖКГ “Бешанковіцкі камунальнік”, — піша ў адказе рэдакцыі начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Н. А. Пішчэйка. – Як паведаміла яго кіраўніцтва, на ўчастку дарогі да гімназіі праведзена падсыпка, зроблена грэйдзіраванне дарожнага палатна.


                 ***


Недахопы на кухні ўхілілі
    У час пасяўной кампаніі на кантролі ўлады і раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі знаходзяцца пытанні арганізацыі гарачага харчавання ўдзельнікаў вясенне-палявых работ. Праведзены з удзелам спецыялістаў рэйд паказаў, што на месцах у пачатку сяўбы яшчэ былі невялікія недахопы.
   Як сведчаць адказы на публікацыю, яны ўхіляюцца. У прыватнасці, у ДП “Палітаддзелец-Агра”, як паведаміў дырэктар прадпрыемства А. М. Крышын, матэрыял газеты “Абеда і вячэра сейбітам дастаўляюцца прама ў поле” быў неадкладна разгледжаны. Недахопы, указаныя ў публікацыі, ухілены. На кухні сталовай падключаны ванны для мыцця сталовага посуду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *