В Бешенковичах выбрали Мини-мисс — 2012

2017 год - Год науки

Сёлета ў Беларусі ў восьмы раз праводзілі Нацыянальны конкурс прыгажосці “Міс Беларусь – 2012”. Карона вагой 120 грамаў, выкананая з белага золата і ўсыпаная фіянітамі і тапазамі, упрыгожыла галаву 20-гадовай брастаўчанкі Юліі Скалковіч.
    Стаць першай прыгажуняй – пра гэта, напэўна, з маленства мараць усе дзяўчынкі. Такі шанц з’явіўся і ў нашых юных зямлячак. У РДК для іх наладзілі конкурс “Міні-міс – 2012”.   


 Жаданне паспрачацца за карону прыгажуні выказалі дзяўчынкі шасці-сямі гадоў: Маша Карась з Улы, Соф’я Спірыдонава,  Вераніка Ганчарова, Валерыя Воранава, Вікторыя Лейчанка, Ала Апатава з Бешанковічаў. Юным канкурсанткам, якія не хавалі свайго хвалявання, давялося вытрымаць шмат іспытаў.
   Пачаліся яны з візітнай карткі. Потым дзяўчынкі прымерылі ролю дызайнераў адзення і дэманстравалі іншапланетную моду. Альтэрнатыўныя касцюмы ўразілі сваёй незвычайнасцю, бо канкурсанткі паказалі багатую фантазію. Пры стварэнні іншапланетнай моды ў ход пайшлі самыя розныя рэчы, нават СМІ і лазарныя дыскі. На сцэне сустракалі дзяўчынку-зорачку, кветачку, гасцей з планет дажджу, усходніх казак і іншых цікавых персанажаў.
  Творчы патэнцыял дзеці раскрывалі ў конкурсе “Хатняе заданне”. І тут хто на што быў варты: дзяўчынкі спявалі і танцавалі, як маглі, заводзілі глядзельную залу. Сваёй эрудыцыяй яны бліснулі ў конкурсе загадак, а грацыю юныя прыгажуні прадэманстравалі на  фінальным этапе  – “Дэфіле ў вячэрніх сукенках”.
  Старанні маленькіх зорачак ацэнены членамі журы. І прайграўшых тут не было. Мары спаўняюцца, кожная дзяўчынка атрымала заслужаны тытул. “Міс усмешкай” стала Ала Апатава. Тытул “Міс арыгінальнасць” набыла Соф’я Спірыдонава, “Міс талент” – Маша Карась, “Міс чароўнасць” – Валерыя Воранава, “Міс зачараванне” – Вераніка Ганчарова, а тытул “Міні-міс – 2012” – Вікторыя Лейчанка.
    Канкурсанткі разам з незабыўнымі ўражаннямі і яркімі эмоцыямі атрымалі падарункі. У гэтым арганізатарам конкурсу дапамаглі спонсары, ролю якіх узялі на сябе індывідуальныя прадпрымальнікі Ірына Багдановіч, Віктар і Жанна Дрозд, а таксама выкладчыца школы мастацтваў з Улы Алена Летуноўская. Бацькі і культработнікі выказваюць ім шчырыя словы падзякі.
  На здымку: Вікторыя Лейчанка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *