В Бешенковичском районе ведут борьбу с сорняками

Актуально

Вясна ў самым разгары, пайшла ў рост трава. Сапраўдныя гаспадары ўжо бяруцца за косы і даглядаюць свае прыдамавыя тэрыторыі.
  Работу з насельніцтвам у гэтым накірунку вядзе зараз і Бачэйкаўскі сельвыканкам. Па словах яго старшыні Людмілы Уладзіміраўны Марозавай,  мясцовая ўлада праводзіць сустрэчы з насельніцтвам і арганізуе на вёсцы работу па добраўпарадкаванні, акцэнт робіцца на абкос тэрыторый. Падключаюцца да гэтай работы і старэйшыны населеных пунктаў, якія сочаць за парадкам на месцах і заклікаюць землякоў трымаць свае падворкі ў належным стане.
  На неабходнасць актывізацыі работ па абкосу тэрыторый прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, замацаваных за імі ўчасткаў увагу кіраўнікоў на раённай планёрцы звярнуў і старшыня раённага выканаўчага камітэта Л. К. Пянькоўскі.
  Традыцыя талакой займацца ўладкаваннем нашага быту,  акультурваць гарпасёлак, вёскі і рабіць наш агульны дом яшчэ больш квітнеючым і ўтульным прыжылася на Прыдзвінні, давайце яе падтрымліваць і надалей.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *