В школах Бешенковичского района прозвинел позледний звонок

Общество

30 і 31 мая для выпускнікоў школ Прыдзвіння празвінеў апошні званок. Застаўся ў мінулым шматгадовы школьны марафон, а разам з ім лепшая пара чалавечага жыцця — дзяцінства. У мінулым урокі і вясёлыя перапынкі, адказы каля дошкі і кантрольныя работы, хатнія заданні і адзнакі ў дзённіку. Наперадзе — выбар прафесіі, прыняцце адказных рашэнняў і нязведаныя дарогі дарослага жыцця.
   Ва ўсіх школах раёна ў гэтыя дні прайшлі традыцыйныя ўрачыстыя лінейкі. З наказам  да  школьнікаў звярнуліся настаўнікі, бацькі, кіраўнікі раённых службаў, а таксама першакласнікі, якія прынялі ў старэйшых таварышаў эстафету яркага і насычанага школьнага жыцця.
  Апошні званок у гэтым годзе празвінеў і для трох выпускнікоў Ржаўскай СШ — Арцёма Барсукова, Дар’і Валуй і Аляксея Кудрашова. Павіншаваць іх, а таксама ўсіх навучэнцаў школы са святам апошняга званка прыехалі начальнік раённага аддзела адукацыі І. А. Жарабцоў, намеснік дырэктара ПСУП «ААБ Наватар» па ідэалагічнай рабоце Я. С. Фіешка. За выдатную вучобу, поспехі ў спартыўных спаборніцтвах і актыўны ўдзел у жыцці школы намеснік дырэктара школы М. К. Любачка ўручыла асобным вучням граматы і падзячныя лісты.
  Калі для выпускнікоў надыходзіць гарачая пара — наперадзе  іспыты і выпускныя вечары, то для першакласнікаў, напрыклад, толькі пачынаецца адпачынак. А каб вольны час дзяцей быў больш насычаны і спартыўны, у рамках рэспубліканскай акцыі «Падары дзіцяці футбольны мяч!», арганізаванай Міністэрствам адукацыі і Беларускай федэрацыяй футбола пры падтрымцы ААТ «Белаграпрамбанк» і СП «Санта Брэмар», кожны першакласнік атрымаў у падарунак футбольны мячык.
  На здымку: апошні званок для выпускнікоў Ржаўскай СШ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *