Беражыце жыццё

Новости района

На жаль, у Бешанковіцкім раёне ўжо даўно змяншаецца колькасць насельніцтва. Не выключэнне і Вярхоўскі сельсавет. На яго тэрыторыі яшчэ засталося нямала непрыдатных хат і прысядзібных будынкаў, вонкавы выгляд якіх не ўпісваецца ў агульны ландшафт той ці іншай мясцовасці.


Вярхоўскі сельвыканкам правёў вялікую работу па ўстанаўленні родных і блізкіх былых гаспадароў пустуючых сёння дамоў. Некаму з іх тыя будынкі на правах спадчыны перайшлі ва ўласнасць. Праўда, жывуць сваякі не на тэрыторыі сельсавета, а за яго межамі. І мала хто наведваецца ў родную вёску, каб прывесці ў парадак сваю ўласнасць і тэрыторыю вакол яе. З імі наладжана рэгулярная перапіска, уручаюцца адпаведныя прадпісанні. Ад нашчадкаў патрабуецца толькі адно: прывесці ў парадак сваю спадчыну або адмовіцца ад яе шляхам напісання заявы ў сельвыканкам.


— Толькі мала хто з іх станоўча рэагуе на нашы паперы, — гаворыць старшыня Вярхоўскага сельвыканкама Зінаіда Іванаўна Сляская. — Знесці нават струхнелую пабудову мы самі не маем права. Вось і даводзіцца траціць марна час на перагаворы з уласнікамі. А іх сядзібы тым часам працягваюць заставацца ў поўным запусценні і псаваць агульны вясковы малюнак. Летась удалося ліквідаваць адну такую пабудову ў вёсцы Дапаны. Зрабілі гэта хутка і акуратна прадстаўнікі ПМС. Дарэчы, яны ж знеслі і стары будынак колішняга ФАПа ў Вярхоўі. Сёлета на гэтыя мэты выдзелена 10 мільёнаў рублёў.


Як бачым, пытанне сур’ёзнае. І вельмі важна, што сельвыканкам адступаць ад яго не намераны і сёлета, паколькі любы населены пункт павінен вабіць вока. Словам, нічыіх дамоў быць не павінна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *