В ЧСУП АСБ Новатор планируют заготовить около 10 тысяч тонн кормов

Заботы сельские

Максімальную колькасць тэхнікі задзейнічалі сёлета на ўборцы траў першага ўкосу ў сельгаспрадпрыемстве “ААБ Наватар”.  Адна з буйнейшых гаспадарак раёна будзе нарыхтоўваць кармы з плошчы 1400 гектараў. Пастаўлена задача назапасіць 9862 тоны кармавых адзінак травяных кармоў, у тым ліку 3650 тон сена, 12200 тон  сянажу і 20410 тон сілосу.   


 На ўмоўную галаву жывёлы ў “ААБ Наватар” разлічваюць  нарыхтаваць больш за 32 цэнтнеры кармавых адзінак, увагу надаюць  якасці кармоў. Па стане на 7 чэрвеня, у гаспадарцы нарыхтавалі 10 тон сена і 2420 тон сянажу.  Пры падрыхтоўцы да кормаўборкі тут не пакінулі без увагі і пытанні аховы працы, тэхнікі беспекі. З удзельнікамі “ зялёнага канвееру” правялі інструктажы, забяспечылі іх спецвопраткай, укамплектавалі тэхніку аптэчкамі, арганізавалі двухразовае гарачае харчаванне.
   На касавіцы задзейнічаны маладыя механізатары і земляробы з багатым вопытам. Сярод моладзі, напрыклад, вызначаецца Сяргей Віктаравіч Кульгавы, які ўжо не  раз быў лідарам на розных відах работ. У касавіцы ўдзельнічае ўпершыню, на яго рахунку ўжо 2085 тон змяльчонай зялёнай масы. Гэта адзін з лепшых вынікаў у раёне.
   Урокі працавітасці  малады механізатар бярэ ў  старэйшых таварышаў. Такіх як Юрый Іванавіч Якушаў, які працуе ў сельгасвытворчасці ўжо шмат гадоў. Сёлета на касавіцы ён заняты на адвозцы зялёнай масы.
  На здымку: С. В. Кульгавы і Ю. І. Якушаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *