В августе Бешенковичская районная газета Зара отпразднует 80-летний юбилей

К 85-летию "Зары"

  12 жніўня ў нашай раёнкі дзень нараджэння. У «Зары» выдатная  доўгая гісторыя. Восем дзесяцігоддзяў у дыялогу з чытачом — зайздросны лёс для любога выдання. Усе гэтыя доўгія гады “Зара” жыве разам са сваімі падпісчыкамі, адгукаецца на іх запатрабаванні і пажаданні.  Са зменамі ў краіне змянялася і газета, яе назвы і змест. Але адно заставалася заўсёды нязменным: актуальнасць і даступнасць чытачу, жаданне расказаць пра лепшых людзей раёна, асвятліць усе дасягненні і навіны.
 Газета і сёння з’яўляецца, бадай, адзінай крыніцай інфармацыі аб жыцці раёна. Нягледзячы на развіццё інфармацыйных тэхналогій, «Зару» любяць як дарослыя, так і школьнікі. Патрапіць на старонкі любімага выдання, стаць героем якой-небудзь публікацыі – ганарова для кожнага жыхара рэгіёна.
  З нашай раёнкай звязана жыццё некалькіх пакаленняў бешанкавічан, якія шанавалі і шануюць яе за ўвага да патрэб людзей і праўдзівасць.
  Высокі ўзровень прафесіяналізму журналістаў, аб’ектыўнасць у асвятленні падзей, якія адбываюцца на Прыдзвінні, аператыўнасць у азнаямленні чытачоў з апошнімі навінамі і прынятымі афіцыйнымі дакументамі дазваляюць газеце заставацца папулярнай, цікавай і чытабельнай.
  Напярэдадні юбілею запрашаем вас, паважаныя чытачы, падзяліцца сваімі думкамі аб мясцовым выданні, яго ролі ў вашым жыцці і жыцці вашай сям’і. За восем дзесяцігоддзяў у рэдакцыі працавалі дзясяткі людзей, якія пакінулі свой след у «Зары». Успомніце іх, напішыце пра іх у рэдакцыю, дасылайце фатаграфіі, звязаныя з дзейнасцю рэдакцыйнага калектыва і яго працаўнікамі. Творчыя людзі могуць даслаць нам таксама свае вершы-прысвячэнні «Зары».
  Хай юбілей у газеты будзе сапраўдным!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *