В Бешенковичском районе убиты две женщины

Происшествия

У вёсцы Дуброва ўдар нажом у сэрца перапыніў жыццё 45-гадовай рабочай паляводчай брыгады ДП “Плісы-Агра”. Цела 43-гадовай швачкі ТАА “Амелі ТД” знайшлі на вуліцы вёскі Драбушова без адзення.
  Па інфармацыі РАУС, трагедыям папярэднічала ўжыванне спіртных напояў як забойцамі, так і  іх ахвярамі.
  Ірына ў той апошні ў яе жыцці дзень піла ў кампаніі ў доме свайго знаёмага, дзе і атрымала ўдар кухонным нажом у вобласць сэрца.
  Другая Ірына з Драбушова ў дзень трагедыі была са сваім сужыцелем у вёсцы Вярхоўе, дзе сустрэлі знаёмага. Разам паехалі на кані ў Драбушова, прыхапіўшы з сабой 4 бутэлькі віна па 0,7 літра. Пілі, танцавалі пад караоке. А калі сужыцель заснуў, жанчына з новым сябрам пайшлі ў лазню. Тут і знайшоў іх пазней абражаны, аслеплены рэўнасцю мужчына. Сямейная разборка скончылася трагічна, жанчына памёрла ад шматлікіх цялесных пашкоджанняў, якія ў парыве рэўнасці нагамі і рукамі нанёс ёй сужыцель.
  Забойцы затрыманы, у адносінах іх узбуджаны крымінальныя справы, аднак людзей не вярнуць…
   Як паведаміў рэдакцыі начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Д. А. Карась, з мэтай прафілактыкі забойстваў, папярэджвання выпадкаў дамашняга насілля з 25 ліпеня да 2 жніўня ў раёне праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Быт”.
  Работнікі міліцыі наведваюць трывожныя адрасы, гутараць з патэнцыяльнымі ахвярамі дамашняга насілля і тымі, хто падвяргае яму сваіх родных і блізкіх. Тлумачаць, што калі склалася крытычная сітуацыя, лепш пастарацца неадкладна пакінуць дом ці кватэру. Калі здзекі носяць сістэматычны характар, трэба загадзя рыхтаваць  “шляхі для адыходу” – сабраць самыя неабходныя рэчы, пакінуць іх у бяспечным месцы, трымаць дакументы, ключы, грошы там, дзе іх можна лёгка ўзяць, пакідаючы жыллё.
  Папрасіце суседзяў выклікаць міліцыю, калі яны пачуюць крыкі з вашай кватэры. Калі выйсці не падалося, міліцыянеры радзяць закрыцца ў ваннай з тэлефонам і выклікаць супрацоўнікаў РАУС, папрасіць дапамогі ў суседзяў, сяброў, можна адкрыць акно і паклікаць на дапамогу некага з вуліцы. Нават калі вас ніхто не пачуе, гэта дапаможа ўмерыць пыл нападаючага.
  Не чакайце, пакуль здарыцца трагедыя. Калі вы сталі ахвярай або сведкай насілля, звярніцеся ў райаддзел міліцыі ці да ўчастковага інспектара па тэлефонах: 102, 597-59-88 (МТС).
 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *