15 сентября в Бешенковичах пройдёт ярмарка по продаже зерна

Новости района

Напярэдадні 15 лютага, Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, былыя ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане М. М. Лазоўскі, І. В. Спірыдовіч, С. Я. Яцук, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане В. В. Сафонаў, а таксама ваенны камісар райваенкамата А. М. Савіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. М. Апанасёнак па традыцыі адправіліся ў вёску Луг, каб аддаць даніну павагі Розе Данілаўне Сухвал, маці загінуўшага на афганскай вайне Аляксандра Міхайлавіча Сухвала. Жанчыне ўручылі кветкі і каштоўны падарунак.
Потым накіраваліся на мясцовыя могілкі. Там да помніка воіну-афганцу былі ўскладзены вянок і кветкі. Светлую памяць Аляксандра Міхайлавіча Сухвала ўшанавалі мінутай маўчання.
У Бешанковічах воіны-афганцы В. М. Пляшанаў і В. В. Сафонаў усклалі вянок да памятнага знака, устаноўленага ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў раёна. Пасля ў Бешанковічах наведалі Валянціну Палікарпаўну, маці былога воіна-афганца С. Д. Ткачонка, які заўчасна памёр у канцы мінулага года. Ёй таксама былі ўручаны кветкі і каштоўны падарунак.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *