Студенты собирают в Бешенковичском районе картофель

Мы -- молодые

Істотную дапамогу моладзь аказала сёлета гаспадаркам раёна на рэканструкцыі малочнатаварных фермаў. Цяпер маладзёжны працоўны дэсант задзейнічаны на ўборцы ўраджаю сельгаскультур. Арганізацыяй другаснай занятасці моладзі займаюцца аддзел па справах моладзі райвыканкама і райкам ГА “БРСМ”.
   — Сёння маладзёжны працоўны рух уяўляе магутную стваральную сілу, уносіць значны ўклад у эканоміку і сацыяльную сферу краіны, — упэўнена выконваючая абавязкі першага сакратара райкама ГА “БРСМ” Таццяна Аляксандраўна Жукоўская. – У адпаведнасці з рашэннем райвыканкама, у верасні  гаспадаркі раёна прымуць каля 600 маладых людзей і школьнікаў, з якіх і фарміруюцца атрады для ўборкі сельгаспрадукцыі.
4 верасня на бульбяных палетках сельгаспрадпрыемства “Астроўна” ўжо працавалі студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава і Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. 106 чалавек за свой першы працоўны дзень убралі 2 гектары бульбы і сабралі яе 21 тону. Дарэчы, бульбай у “Астроўне” сёлета заняты 175 гектараў, па стане на 6 верасня, ужо былі спарадкаваны 20 гектараў.
   Па словах галоўнага агранома гаспадаркі С. В. Куляшова, па дамоўленасці з гэтымі вну на ўборку другога хлеба з Віцебска  камандзіруюць 185 студэнтаў. Удзел ва ўборцы бульбы прымуць таксама школьнікі з Астровенскай, Пліскай і Сініцкай школ. Ужо каля двух тыдняў на бульбяным полі працуюць і беспрацоўныя, якія прыязджаюць у “Астроўна” па лініі цэнтра занятасці. Пакуль гэта каля дзесяці чалавек, але тут гатовы прапанаваць работу ўсім жадаючым.
  — Прыёмам у гаспадарцы мы задаволены, — адзначаюць будучыя выкладчыкі геаграфіі, другакурснікі ВДУ імя П. М. Машэрава, якія рупіліся на ўборцы бульбы каля вёскі Горкі. – На поле нас штодня дастаўляюць аўтобусам, тут ужо чакае разагнаная бульба. Няма затрымак з тэхнікай для яе адвозкі, радуе надвор’е, ды і мы накіраваны на выніковую працу.
   — Маладыя людзі сёння імкнуцца да фінансавай незалежнасці, шукаюць магчымасці праявіць сябе, могуць і жадаюць працаваць, — гаворыць выкладчык ВДУ імя П. М. Машэрва Павел Юр’евіч Калмакоў, які курыруе працу студатрада. — Нашы студэнты – не выключэнне. Сёння на поле мы прывезлі больш за 50 юнакоў і дзяўчат, працуе моладзь з ахвотай, бо многія выраслі на вёсцы, ведаюць кошт працы на зямлі. Хочацца падзякаваць кіраўніцтву “Астроўна” за добрую арганізацыю працы і ўважлівыя адносіны да нас. Дырэктар гаспадаркі штодня бывае на полі, цікавіцца, як у нас ладзяцца справы…
З такім жа энтузіяз-
 мам на бульбяным полі ў Горках у гэты дзень  рупіліся студэнты Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Дарэчы, дагавор на ўборку кармавых буракоў з установай адукацыі, дзе вучацца будучыя тэхнолагі, заключыў і сельгасфіліял “Вядзерава”.  Ульскі дзяржаўны прафесійны ліцэй задзейнічае сваіх навучэнцаў на ўборцы бульбы, капусты, морквы, кармавых буракоў. Збіраць ураджай агародніны “Свіціну-ВМК” дапамогуць вучні Вярхоўскай СШ. Пры неабходнасці да сельгасработ будуць прыцягвацца і школьнікі СШ №1 і №2 райцэнтра, сельскіх школ.
  На здымку: дружная каманда з ВДУ імя П. М. Машэрава.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *