В Беларуси проводится досрочное голосование на выборах депутатов Палаты представителей Национального собрания Беларуси

Парламентские выборы

18 верасня ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.  На працягу пяці дзён, гэта значыць да 22 верасня ўключна, выбаршчыкі, якія жадаюць прагаласаваць датэрмінова, змогуць наведаць свае выбарчыя ўчасткі з 10  да 14 гадзін і з 16  да 19 гадзін.
   Датэрміновае галасаванне праходзіць у прысутнасці не менш як двух членаў участковай камісіі. Для таго, каб атрымаць бюлетэнь, выбаршчыку неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць яго асобу.
   Галасуючы адзін запаўняе бюлетэнь у кабіне або пакоі для галасавання. Пры гэтым ён павінен паставіць любы знак у пустым квадраце, размешчаным справа ад прозвішча таго кандыдата, за якога мае намер прагаласаваць. Калі выбаршчык галасуе супраць усіх, то ставіць любы знак у пустым квадраце справа ад радка «Супраць усіх кандыдатаў». Калі выбаршчык лічыць, што сапсаваў бюлетэнь, то ён мае права ўзяць новы, звярнуўшыся пры гэтым да члена ўчастковай камісіі, які выдаў яму папярэдні бюлетэнь.
БелТА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *