В Бешенковичском райисполкоме прошло совещание- учёба руководящего состава участковых избирательных комиссий

Парламентские выборы

У райвыканкаме прайшла нарада-вучоба кіруючага складу ўчастковых выбарчых  камісій па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. У яе рабоце прынялі ўдзел старшыні сельвыканкамаў, старшыні і сакратары ўчастковых выбарчых камісій, прадстаўнікі РАУС, РАНС, іншых раённых службаў, якія будуць забяспечваць арганізацыю і правядзенне выбараў. Удзел у рабоце нарады прыняў і старшыня раённага выканаўчага камітэта Л. К. Пянькоўскі.
Як адзначыў на-
 меснік старшыні райвыканкама М. А. Заблоцкі, практычна ўсе камісіі на дзень пасяджэння ўжо вырашылі асноўныя арганізацыйна-прававыя пытанні, абуладкавалі выбарчыя ўчасткі ў адпаведнасці з заканадаўствам, каб любы жадаючы мог прыйсці сюды і атрымаць неабходную інфармацыю. З пятніцы на ўчастках арганізавана дзяжурства членаў камісій.
  На парадку дня былі пытанні інфармацыйнага забеспячэння выбарчай кампаніі, арганізацыя работы ўчастковых камісій у перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў, а таксама забеспячэнне супрацьпажарнай бяспекі на выбарчых участках. Перад удзельнікамі семінара выступілі начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Н. В. Журко, іншыя адказныя асобы, каб участковыя камісіі працавалі зладжана, бо ў іх заняты непрафесійныя спецыялісты, якія далёка не заўсёды маюць юрыдычную адукацыю. Выбары ж павінны быць не проста арганізаваны, але і праведзены ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам нашай краіны.
 Фота
Алены МАРОЗАВАЙ.
  На здымку: члены камісіі на Кастрычніцкім выбарчым участку №2.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *