В Бешенковичском районе оказывают помощь людям, имеющим невысокий доход, в ремонте печей и электропроводки

Актуально

Дапамогу ў падрыхтоўцы да халадоў людзям, якія маюць невысокі даход, аказвае сацыяльная служба раёна. У тым ліку па рамонце печаў і электраправодкі.  Як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, у межах рэалізацыі Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады службе выдаткаваны 23 мільёны рублёў з раённага бюджэту для ажыццяўлення мерапрыемстваў па бяспецы жыццядзейнасці грамадзян. За кошт гэтых сродкаў у дамах трох адзінокіх састарэлых людзей і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны з Астровенскага, Соржыцкага, Бешанковіцкага і Вярхоўскага сельсаветаў адрамантавана праводка. Работы выконваліся спецыялістамі водаканала і прыватнага прадпрыемства “Рдэст”.
  Акрамя таго, адрамантавана печ у доме адзінокага грамадзяніна з Вярхоўскага сельсавета. Дагавор на такі від работ заключаны з прыватным прадпрыемствам “УніверсалРэмСэрвіс”. Яшчэ каля 4 мільёнаў рублёў з выдаткаваных сродкаў накіраваны для набыцця 80 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, якія будуць устаноўлены ў дамах адзінокіх грамадзян, інвалідаў першай і другой груп.
  Для рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі на 2011-2015 гады з абласнога бюджэту сацыяльная служба атрымала 69 мільёнаў рублёў. Гэтыя сродкі плануецца асвоіць на рамонце 7 печаў, замяніць праводку ў 7 дамах, а таксама аснасціць 40 домаўладанняў адзінокіх састарэлых грамадзян, інвалідаў першай і другой груп, шматдзетных сем’яў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі.
   І гэтыя грошы ўжо асвойваюцца. Праведзена замена электраправодкі ў чатырох дамах жыхароў Ульскага, Бешанковіцкага, Бачэйкаўскага, Верхнякрывінскага сельсаветаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *