В Витебском облисполкоме будут чествовать матерей

Новости района

Яна і цяпер знаходзіцца ў аддзеле ўзнагарод Дома ўрада Расійскай Федэрацыі, а магла ўпрыгожваць гімнасцёрку нашага земляка. Тым больш, што ордэн Чырвонага Сцяга быў адзіным з баявых узнагарод у камандзіра 6-й роты 118-га палка 54-й стралковай дывізіі капітана Цімафея Васільевіча Перагуда.


Ц. В. Перагуд нарадзіўся ў 1918 годзе ў вёсцы Ліхачы былога Стрэлішчанскага, а цяпер Соржыцкага сельсавета. З 1938-га – у радах Чырвонай Арміі, куды быў прызваны Бешанковіцкім райваенкаматам, на фронце – з 22 чэрвеня 1941 года.


Ёсць узнагародны ліст з апісаннем подзвіга нашага земляка. У ім значыцца:»У баях праявіў сябе смелым і мужным афіцэрам. У перыяд знаходжання палка ў абароне, вялікую ўвагу надаваў умацаванню баявых пазіцый, пастаянна вучыў асабовы састаў роты. У выніку яна была добра падрыхтавана да наступальных баёў.


21 студзеня 1945 года, пры наступленні, Перагуд пад моцным агнём праціўніка выбіў немцаў з першай і другой траншэй. Фашысты пайшлі ў контратаку пры падтрымцы танкаў. Поспеху яна не мела – была падаўлена, адзін танк падбіты, знішчана да 70 фашыстаў. Пры чарговым наступленні Перагуд смела атакаваў мінамётную роту праціўніка, у выніку чаго захапіў 6 мінамётаў, знішчыў іх баявыя разлікі.


За выдатныя баявыя дзеянні падраздзялення, якое, нягледзячы на ўпартае супраціўленне праціўніка, атрымала перамогу над ворагам, што ў выніку аказала рашаючы ўплыў на спрыяльны зыход аперацыі, дастойны ордэна Чырвонага Сцяга. Камандзір 118-га стралковага палка падпалкоўнік Волкаў; начальнік штаба 11-га стралковага палка маёр Чубчыкаў. 26 студзеня 1945 года».


Атрымаць сваю першую баявую ўзнагароду Ц. В. Перагуду, на жаль, было не суджана – ён загінуў 8 лютага 1945 года. Пахаваны паўднёва-заходней мястэчка Айхаран, у 2 кіламетрах ад г. Ландсберг, што ў Германіі.


Вось і ўсе звесткі пра земляка. У біяграфіі ўраджэнца раёна шмат «белых» плямаў. Няма ў распараджэнні аўтара і яго фотаздымка (некаторыя матэрыялы ў рэдакцыю перадаў галоўны захавальнік фондаў раённага гісторыка-краязнаўчага музея С. П. Леаненка, за што мы яму шчыра ўдзячныя). Спадзяёмся, што родныя Ц. В. Перагуда адгукнуцца на гэту публікацыю.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *