Бешенковичский филиал отпустил организациям района около 6 тысяч кубометров древесины

Год бережливости

У Віцебску Год беражлівасці  пачаўся яшчэ ў 2012 годзе. Важнейшымі задачамі для эканомікі рэгіёна з’яўляліся зніжэнне матэрыяльных рэсурсаў, энергазберажэнне. Летась Віцебскай вобласці падалося дасягнуць паказчыка па энергазберажэнні мінус 5%, знізіць матэрыялаёмістасць на 3,4%. Удзельная вага мяс-
 цовых відаў паліва ў агульным аб’ёме спажываемых энерганосьбітаў на Віцебшчыне расце з году ў год. Наш раён тут не выключэнне. На Прыдзвінні  перавагу таксама аддаюць мясцовым відам паліва.
   Так, у 2012 годзе філіялам «Бешанковіцкі лясгас» арганізацыям адпушчана 5903 кубаметры дроў, што амаль на 200 кубоў больш, чым у 2011 годзе. Сістэмай ЖКГ, напрыклад, спажыты 8644 кубаметры драўніны, а пазалетась – 7697 кубаметраў. Бешанковіцкаму філіялу “Віцебскаблпаліва” пры плане 2 тысячы лясгасам адпушчаны 2143 кубаметры дроў, яшчэ амаль 2 тысячы прадпрыемства выбрала самастойна.
   Што датычыцца тэхналагічных трэсак, якія выкарыстоўваюцца для ацяплення ў кацельні райбальніцы, а таксама ў кацельнях аграгарадкоў Бачэйкава і Ула, цэнтральнай кацельні Бешанковічаў, то пры плане 5000 кубаметраў трэсак адпушчаны  5089 кубоў гэтага віду сыравіны.
  А вось насельніцтва стала выкарыстоўваць мясцовыя віды паліва ў меншым аб’ёме. Калі ў 2010 годзе на яго долю даводзілася 18250 кубаметраў дроў, у 2011 годзе — 14669 кубоў, то ў 2012-м – толькі 12302. Звязана гэта ў першую чаргу з тым, што на працягу мінулага года актыўна газіфікаваўся прыватны сектар.
   Пераход на выкарыстанне мясцовых відаў паліва ў рэгіёне праводзіцца паступова. У 2012 годзе праведзена мадэрнізацыя цэнтральнай кацельні ў Бешанковічах, дзе  ў якасці альтэрнатывы прымяняюцца трэскі, што дазваляе эканоміць на прыродным газе. Ёсць задума і па мадэрнізацыі кацельні ПМК-41.
  У 2013 годзе, які аб’яўлены Годам беражлівасці, эканоміі рэсурсаў будзе нададзена яшчэ большая ўвага,  гэта станоўча адаб’ецца на ўсёй эканоміцы ў цэлым і ў першую чаргу паўплывае на рост заработнай платы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *