Правоохранители продолжают следить за использованием пиротехники

Новости района

Рыба марлін у Заходняй Дзвіне не водзіцца – яна здаўна жыве ў марах ды акіянах. Тым не менш, гэта назва прысутнічае на нашай рацэ і ўжо прыжылася тут. Менавіта назву «Марлін» мае лодачны матор, які даводзіцца завадзіць і глушыць за змену не адзін дзясятак разоў галоўнаму лодачніку рачной пераправы з УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» Уладзіміру Васільевічу Яцко.


асказвае «ўладар» пераправы. – Гэта Аляксандр Міхайлавіч Яцко. Як толькі на Дзвіне наладзілася пераправа, так разам і працуем. Распарадак дня наступны: з 7 да 9 гадзін раніцы, потым з 12 да 14 гадзін, з 15 гадзін 30 хвілін да 18 гадзін.
– У выхадныя вы ж таксама перавозіце людзей?


– Так. У суботу працуем з 7 да 12 гадзін, у нядзелю – з 15 да 17 гадзін.


– А калі ўзнікне нейкая сітуацыя, тэрмінова спатрэбіцца перабрацца на той ці гэты бераг Дзвіны, калі вы ўжо сваю работу закончылі, а то і ноччу. Як паступіць чалавеку ў такой сітуацыі?


– Мы адгукаемся на просьбы і ў няштатных сітуацыях. Найчасцей даводзіцца мець справу з супрацоўнікамі міліцыі. Нячаста, праўда, але і іншых людзей даводзіцца перавозіць, напрыклад, увечары ці ў начны час.


– Выратавальным інвентаром забяспечаны?


– Ёсць чатыры камплекты выратавальных камізэлек для пасажыраў і два непасрэдна для нас, – расказвае Аляксандр Міхайлавіч Яцко. – Толькі бяда ў тым, што не ўсе хочуць апранаць на сябе выратавальную вопратку. Калі няма праблем з маладымі, то гэтага не скажаш, напрыклад, пра пажылых людзей. Менавіта яны катэгарычна адмаўляюцца надзець на сябе спецыяльную камізэльку. Таму цераз прэсу ўсіх папярэджваем: без спецвопраткі перавозіць нікога не будзем – не маем права.


– Народу шмат перапраўляць даводзіцца?


– У звычайныя дні чалавек з 200 за дзень набіраецца, у выхадныя – яшчэ больш, – адказваюць лодачнікі. – Канкрэтную лічбу назваць не можам, паколькі падлікамі тымі няма калі займацца. Перавозім і перавозім, раз людзям так патрэбна…


«Марлін» у чарговы раз хутка завёўся. Уключыўшы задні ход, Уладзімір Васільевіч плаўна адплыў ад берага. Потым лодка з пасажырамі павольна паплыла да супрацьлеглага берага. Праз дзве мінуты 200-мятровая шырыня ракі і хуткае цячэнне на яе сярэдзіне будуць шчасліва пераадолены.


Я жадаю лодачнікам і іх пасажырам толькі шчаслівых перапраў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *