В Бешенковичах открылся магазин Родны кут

Общество

  Вось ужо два гады на Віцебшчыне рэалізуецца маштабная рэгіянальная праграма інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця вобласці. Актыўна развіваецца
адна з яе падпраграм – “Вітгандаль”. Напрыклад, у абласным  цэнтры з 16 праектаў, узвядзенне якіх запланавана на 2011-2015 гады, рэалізаваны ўжо 9. Толькі летась за кошт новага будаўніцтва і рэканструкцыі ў Віцебску адкрыліся 85 магазінаў гандлёвай плошчай 34 тысячы квадратных метраў і 21 аб’ект грамадскага харчавання амаль на 650 месцаў.
   Рэалізацыя падпраграмы “Вітгандаль” знаходзіцца пад кантролем і ў нашым рэгіёне, у яе межах запланавана пабудаваць 10 аб’ектаў. Ужо ўзведзены і працуюць магазіны “БудуйСвойДом”, “Пралеска”, “Эдэльвейс”. А ў  чацвер у Бешанковічах адкрылі яшчэ адну гандлёвую кропку.
   Магазін модульнага тыпу з брэндавай назвай “Родны кут” упрыгожыў перакрыжаванне вуліц Ткачэнкі, Чарняхоўскага, Камуністычнай. На яго ўзвядзенне выкарыстаны інвестыцыі ў аб’ёме больш за 700 мільёнаў рублёў. Гэта ўласныя сродкі райпа, крэдытныя рэсурсы і асігнаванні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.
  – Мы імкнуліся задаволіць самыя вытанчаныя густы нашых пакупнікоў і палепшыць гандлёвае абслугоўванне, — зазначае старшыня праўлення райпа Галіна Аляксандраўна Галенка. – У новым магазіне прадстаўлены шырокі выбар харчовых тавараў і некалькі найменняў, якія спадарожнічаюць ім. Тут адкрыты тры працоўныя месцы, рэжым работы вызначаны з 7 да 19 гадзін штодня.  Адметна, што ў магазіне “Родны кут” жыхары райцэнтра могуць набыць ахалоджаныя мясныя паўфабрыкаты. Дагэтуль зрабіць гэта можна было толькі ў “Кулінарыі”, “Універсаме” і часткова ў харчовым магазіне па вуліцы Пушкіна…
  Вясной ля гандлёвай кропкі з’явіцца стаянка на 10 аўтамабіляў, зоймуцца тут і добраўпарадкаваннем, разаб’юць кветнікі. Але ўжо зараз бешанкавічане могуць ацаніць сэрвіс крокавай даступнасці. Першыя пакупнікі ў дзень адкрыцця “Роднага кута” атрымалі салодкія падарункі ад райпа.
  На здымку:  якасць абслугоўвання ў “Родным куце” на першым месцы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *