В Бешенковичах прошло первенство по волейболу

Спорт

    У апошнія дні 2012 года на Прыдзвінні прайшло першынство раёна па валейболе сярод школьнікаў з аграгарадкоў.
  Удзел у спаборніцтвах прымалі 8 каманд, разам з прадстаўнікамі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы на валейбольнай пляцоўцы сустрэліся каманды школьнікаў з аграгарадкоў Свяча, Астроўна, Будзілава, Бачэйкава і Вярхоўе.
   Гульні праходзілі на двух пляцоўках – на базе ДЮСШ і СШ №2 райцэнтра. У выніку лепшымі валейбалістамі раёна сярод навучэнцаў з аграгарадкоў стала каманда са Свячы. На другім месцы – прадстаўнікі Астровенскай СШ, на трэцім – Каранеўскай СШ. Пераможцы адзначаны ганаровымі граматамі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *