В Бешенковичском районе в первые дни нового года произошёл пожар

Новости района

У службовыя абавязкі галоўнага спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людмілы Аляксееўны Міхайлавай уваходзіць шырокае кола дастаткова важных і неадкладных пытанняў, якія трэба вырашаць адразу, калі чалавек звярнуўся да яе па тэлефоне або асабіста прыйшоў у кабінет.


А яшчэ трэба паспець размясціць на сайце райвыканкама, стэндзе адпаведную інфармацыю, якая датычыцца ўпраўлення па працы, або давесці да арганізацый раёна планавыя заданні па росце і своечасовай выплаце зарплаты, распрацаваць мерапрыемствы па іх выкананні, пракансультаваць спецыялістаў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў Прыдзвіння, пастаянных наведвальнікаў.


Даводзіцца таксама займацца працаўладкаваннем жыхароў раёна, пазбаўленых бацькоўскіх правоў, абавязаных асоб. Апошніх яшчэ трэба кантраляваць, каб яны своечасова выходзілі на работу, своечасова пагашалі расходы на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні. А гэта – прамыя кантакты з супрацоўнікамі міліцыі, суда, пракуратуры. У практыцы работы Людмілы Аляксееўны таксама семінары з бухгалтарамі, эканамістамі, кадравікамі… І так дзень за днём.


– Людміла Аляксееўна паспяхова спраўляецца з ускладзенымі на яе абавязкамі, а іх у яе нямала, – расказвае начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Уладзімір Рыгоравіч Кухто. – Жанчына добрасумленная ў адносінах да справы, уважлівая да запытаў людзей. У нашым калектыве яе паважаюць…


Людміла Аляксееўна, акрамя таго, што яна адказны работнік, яшчэ добрая і клапатлівая маці двух цудоўчых дачушак.


– Дзеткі мае мяне радуюць. Старэйшая Анастасія вучыцца па спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» на чацвёртым курсе Гомельскага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта, – расказвае субяседніца. – Трэба дадаць, што яна здольная студэнтка. Вучыцца на «выдатна», а нядаўна з поспехам выйграла грант на працяг навучання ў Германіі. Малодшая Ксенія наведвае чацвёрты клас СШ №2 райцэнтра. Таксама вучыцца на «выдатна». Яна змалку паказвае сваю актыўную жыццёвую пазіцыю: спявае і танцуе, удзельнічае ў канцэртах мастацкай самадзейнасці, а яшчэ наведвае гурток, дзе спасцігае асновы шыцця…


Нялёгка жанчыне. Але Людміла Аляксееўна, якой адной даводзіцца расціць і выхоўваць дзяцей, праяўляе вытрымку, такт, цярпенне, настойлівасць і наперакор усім цяжкасцям, якія выпалі на яе жаночую долю, з гонарам спраўляецца са сваімі мацярынскімі абавязкамі. Праўда, дзеці, як могуць, разумеюць сітуацыю, таму вучобай, адносінамі да хатняга распарадку імкнуцца дапамагчы любімай матулі. Адным словам, не засмучаюць, а толькі радуюць яе сваімі паводзінамі. А гэта ёй так прыемна!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *