В январе определят лауреатов звания Человек года Витебщины

Актуально

Віцебская вобласць рыхтуецца назваць лаўрэатаў звання “Чалавек года Віцебшчыны-2012”. Падобнае мерапрыемства ладзіцца ў паўночным рэгіёне з 2009 года.  Гэтую традыцыйную ўжо акцыю складана назваць конкурсам, бо за перамогу тут ніхто не змагаецца, спецыяльна да ганаровага статусу не імкнецца. Героі прыдзвінскай зямлі, а ў іх лік штогод трапляюць па 100 чалавек, проста самаахвярна працуюць на працоўных месцах, выконваюць даведзеныя планы, шмат чаго робяць для квітнення роднай зямлі. Для многіх такая высокая ацэнка становіцца прыемнай нечаканасцю і ў абавязковым парадку стымулам для новых перамог.
   – Лепшых з лепшых прэтэндэнтаў на званне “Чалавек года Віцебшчыны” вызначаюць працоўныя калектывы ў кожным раёне вобласці сярод прадстаўнікоў розных галін народнай гаспадаркі: у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, ахове здароўя, адукацыі, сферы паслуг, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, бізнэсе, сілавых ведамствах і гэтак далей, — адзначае начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Ніна Васільеўна Журко. — Заснаваны два дзясяткі намінацый, у якіх прысуджаецца ганаровае званне. Наш раён таксама вылучыў сваіх кандыдатаў на ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Разгледжаны прапановы працоўных калектываў. Рашэннем райвыканкама ў спіс прэтэндэнтаў занесены 20 прозвішчаў: па 2 прадстаўнікі ад аграпрамысловага комплексу і сферы сацыяльнай абароны, а таксама працаўнікі іншых галін.
  Імёны лаўрэатаў “Чалавек года Віцебшчыны-2012” назавуць ужо ў   канцы студзеня. Цырымонія ўзнагароджання будзе прымеркавана да 75-годдзя заснавання Віцебскай вобласці. Лаўрэаты атрымаюць дыпломы, нагрудныя знакі і прэміі. Акрамя таго, у рэгіёнах, дзе яны пражываюць, па традыцыі з’явяцца білборды з іх партрэтамі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *