В Витебской области объявлен конкурс Лепшы прадпрымальнік года

Конкурс

  З мэтай павышэння прафесіяналізму і дзелавой рэпутацыі кіраўнікоў і калектываў прадпрымальніцкіх структур, стварэння станоўчага іміджу прадпрымальніка, стымулявання дзелавой актыўнасці насельніцтва для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў Віцебскай вобласці аб’яўлены першы этап рэспубліканскага конкурсу «Лепшы прадпрымальнiк года». Праводзіцца ён па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за мінулы каляндарны 2012 год у 16 намінацыях.
  Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца індывідуальныя прадпрымальнікі, камерцыйныя арганізацыі прыватнай формы ўласнасці, у статутным фондзе якіх доля дзяржавы складае не больш за 50 працэнтаў, суб’екты інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія дасягнулі высокіх фінансавых і эканамічных паказчыкаў (акрамя прадпрымальнікаў, асноўнымі відамі дзейнасці якіх з’яўляюцца вытворчасць і рэалізацыя алкагольнай прадукцыі, тытунёвых вырабаў, нафты і нафтапрадуктаў).
  Як паведамілі рэдакцыі ў аддзеле эканомікі райвыканкама для ўдзелу ў абласным конкурсе юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі да 1 сакавіка 2013 года павінны прадставіць у райвыканкам наступныя дакументы: заяўку на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Лепшы прадпрымальнiк года»; даведку пра кіраўніка юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка; копію дакумента, які сведчыць асобу кіраўніка юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка; копіі статута (устаноўчага дагавора – для камерцыйнай арганізацыі, што дзейнічае толькі на падставе ўстаноўчага дагавора) юрыдычнай асобы, пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка, завераныя кіраўніком юрыдычнай асобы, індывідуальным прадпрымальнікам.
  Пераможцы і лаўрэаты конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі «Пераможца конкурсу «Лепшы прадпрымальнiк 2012 года Вiцебскай вобласцi», «Лаўрэат конкурсу «Лепшы прадпрымальнiк 2012 года Вiцебскай вобласцi» і прызамі.
  З умовамі  конкурсу, ўзорамі запаўнення дакументаў, што прадстаўляюцца для ўдзелу ў конкурсе, можна азнаёміцца ў аддзеле эканомікі райвыканкама, а таксама на сайце Віцебскага аблвыканкама www.vitebsk-region.gov.by.
 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *