Пенсионерам помогают обрабатывать участки

Общество

Палітыка нашай дзяржавы сацыяльна арыентаваная. У Беларусі людзі не застаюцца адзін на адзін са сваімі праблемамі. Вось і сацыяльная служба нашага раёна заўжды працягвае руку дапамогі тым, хто мае ў гэтым патрэбу.
  Напрыклад, у гэты перыяд года вельмі актуальна пытанне апрацоўкі прысядзібных надзелаў. Каб аблегчыць гэтую задачу для людзей старэйшага пакалення, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама летась набыла мотаблок і стварыла брыгаду з двух чалавек.
   Як паведамілі ў ТЦСАН, гэты від  паслуг аказаўся вельмі запатрабаваным у пенсіянераў у сезон вясновых работ. Сацыяльная служба прыняла ўжо больш за 50 заяў на апрацоўку агародаў. Спраў хапае, у дзень брыгада выязджае на 3-4 зямельныя надзелы. Для пенсіянераў такая паслуга абыходзіцца танна – 9700 рублёў за адну сотку.