Прямую линию с жителями Бешенковичского района проведёт председатель райисполкома Л. К. Пеньковский

Общество

   Яшчэ нядаўна абрэвіятуру АЧС у Беларусі ведалі толькі ветэрынары. Сёння яе можа расшыфраваць нават школьнік. Некалькі месяцаў занесеная ў нашу краіну смяротная для свіней хвароба не дае спакою гаспадарам асабістых падворкаў.
  Ледзь не штодня на тэлефоны ветэрынарнай службы, райвыканкама, рэдакцыі ад насельніцтва паступае нямала званкоў па гэтай тэме. Людзі цікавяцца: якія прафілактычныя меры прымаюцца ў раёне па недапушчэнні з’яўлення ачагоў афрыканскай чумы свіней, якім чынам складзецца лёс свінагадоўчага комплексу ПУП «Свіціна-ВМК» і галоўнае – ці не паспяшаліся яны з рашэннем пазбавіцца ад «небяспечных» жывёл?
   Магчымасць атрымаць кампетэнтныя адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў жыхароў Бешанковіччыны з’явіцца ў панядзелак, 9 верасня. У гэты дзень па тэлефоне 4-13-01 з 16 гадзін 30 хвілін да 17 гадзін 30 хвілін «прамую лінію» з  прыдзвінцамі правядзе старшыня раённага выканаўчага камітэта Л. К. Пянькоўскі.
   Вынікі «прамой лініі», а таксама дадатковыя каментарыі Леаніда Канстанцінавіча і кіраўнікоў зацікаўленых службаў па сітуацыі, якая склалася з АЧС, будуць апублікаваны  на старонках раёнкі.
 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *