Буслы прапісаліся на вёсцы

Демографическая безопасность

Пазітыўныя змяненні фіксуюцца сёлета на дэмаграфічнай карце раёна.

Як паведамілі ў аддзеле ЗАГС райвыканкама, за 9 месяцаў года ў рэгіёне на свет з’явіліся 110 немаўлят, што на 21 дзіця больш, чым за такі ж перыяд летась. Адметна, што на вёсцы нарадзіліся 60 дзетак, у лідарах тут Верхнякрывінскі сельвыканкам, дзе выдадзены 13 пасведчанняў аб нараджэнні, па 9 немаўлят зарэгістравалі ў Бачэйкаўскім, Астровенскім і Соржыцкім сельвыканкамах. У Бешанковічах «прапісаліся» 50 малых.

Прыкметна павялічылася і колькасць шлюбаў, зарэгістраваных органамі ЗАГС. Калі летась заручальнымі пярсцёнкамі абмяняліся 72 пары, то сёлета – 102. Толькі ў Бешанковічах згулялі 80 вяселляў. На вёсцы па колькасці заключаных шлюбаў за 9 месяцаў года таксама лідзіруе Верхнякрывінскі сельвыканкам, дзе свае адносіны аформілі 22 пары.

А вось смяротнасць у раёне па-ранейшаму застаецца высокай. Калі за тры кварталы 2012 года былі выдадзены 256 пасведчанняў аб смерці, то сёлета – 276. Толькі ў Бешанковічах зафіксаваны 117 памерлых, астатнія 159 нябожчыкаў жылі ў сельскай мясцовасці.

Відавочна, што хоць на вёсцы і назіраецца павелічэнне нараджальнасці, але сельскія населеныя пункты ўсё ж такі пакрысе пусцеюць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *