Аграрии Бешенковичского района ремонтируют сельхозтехнику

Заботы сельские

Дбайныя гаспадары рыхтуюць сані летам, каб зімой не бедаваць без транспарту. Вось і аграрыі раёна ўзімку актыўна бяруцца даглядаць машынна-трактарны парк, каб сустрэць пасяўную кампанію ў поўным узбраенні.
  У ПУП «АграВітВін», напрыклад, упор пакуль зрабілі на рамонце чызеляў, баронаў і пасяўных агрэгатаў. Створана брыгада слесараў і зваршчыкаў, якая  прыступіла да работы. Адшукваюцца фінансы на закупку запчастак.
  Як адзначыў дырэктар гаспадаркі Дзмітрый Васільевіч Круцілін, найбольш затратнымі і праблемнымі момантамі з’яўляюцца рамонты матораў да двух «МТЗ-3022» і двух «МТЗ-82». Па папярэдніх падліках, для пастаноўкі тэхнікі на лінейку гатоўнасці спатрэбіцца не менш за 800 мільёнаў рублёў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *