Бешенковичский райком профсоюза работников АПК проведёт пленум-учёбу по вопросам выплаты заработной платы

Заботы сельские

Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу раёна рыхтуецца ў хуткім часе правесці пленум-вучобу са старшынямі прафкамаў, казначэямі і эканамістамі прадпрыемстваў і арганізацый сельскагаспадарчага профілю.На парадак дня будзе вынесена пытанне “Аб рабоце прафсаюзных камітэтаў па абароне сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў праз сістэму калектыўна-дагаворных зносін”.
  Сёння пільная ўвага надаецца далейшаму развіццю сацыяльнага партнёрства паміж наймальнікамі і працаўнікамі, росту заработнай платы, сацыяльна-эканамічным ільготам і гарантыям, умацаванню працоўнай дысцыпліны. Усё гэта знаходзіць сваё адлюстраванне ў калектыўных дагаворах, якія дзейнічаюць у сельгаспрадпрыемствах.
   Райкам прафсаюза цікавіцца, як на практыцы рэалізуюцца палажэнні, прапісаныя ў гэтых калектыўных пагадненнях, і аказвае метадычную дапамогу наймальнікам у гэтым накірунку. Таму яшчэ адным важным пытаннем стане абмеркаванне вынікаў маніторынгу па праверцы калектыўных дагавораў у арганізацыях АПК раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *