На зимних каникулах дети смогут оздоровиться в пришкольных лагерях

Общество

Лічаныя дні застаюцца да пачатку зімовых канікулаў. Акрамя таго, што зіма – час, калі дзецям проста весела гарэзаваць на вуліцы, гуляючы з сябрамі ў снежкі, гэты перыяд таксама афарбаваны чароўнымі святамі.  Традыцыйна падчас зімовага адпачынку будзе арганізавана работа прышкольных лагераў. Яны збяруць вучняў у СШ №1 і №2 райцэнтра, Бачэйкаўскай, Астровенскай, Ульскай, Каранеўскай, Рубежскай, Ржаўскай, Свячанскай школах. Змена разлічана на 7 дзён, кожная ўстанова адукацыі мае права сама вызначыць тэрміны правядзення аздараўленчай кампаніі ў перыяд з 25 снежня па 8 студзеня. У праграме адпачынку навагоднія прадстаўленні, спартыўныя эстафеты, конкурсы, экскурсіі.
   Як паведаміла галоўны спецыяліст Віцебскага ўпраўлення па аздараўленні дзяцей Тамара Іванаўна Пятрова, падчас зімовых канікулаў у прышкольных лагерах плануецца аздаравіць 320 дзяцей. Яшчэ 30 непаўналетніх будуць з карысцю праводзіць вольны час на базе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, дзе будзе арганізаваны аздараўленчы лагер спартыўнага накірунку.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *