Зарегистрированы кандидаты в Витебский областной Совет депутатов 27-го созыва по Бешенковичскому избирательному округу №1

23 марта 2014 года -- выборы в местные Советы

     Акруговая выбарчая камісія па Бешанковіцкай акрузе №1 зарэгістравала кандыдатаў у дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання:
    


Мацюшка Аляксей Уладзіміравіч – 17 студзеня 1979 года нараджэння, кіраўнік спраў Віцебскага аблвыканкама, пражывае ў г. Віцебску, беспартыйны.
     Агульны гадавы даход склаў –  163937129 беларускіх рублёў; мае легкавы аўтамабіль ВМW Х-5, 2006 года выпуску.
    


Станкевіч Георгій Мікалаевіч – 2 кастрычніка 1962 года нараджэння, настаўнік нямецкай мовы УА «Каранеўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна», пражывае ў г.п. Бешанковічы, беспартыйны.
     Агульны гадавы даход склаў – 56266358 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці жылы дом, размешчаны ў в. Старыя Ранчыцы Бешанковіцкага раёна, кватэру ў г. п. Бешанковічы і легкавы аўтамабіль CITROEN XSARA PICASSO, 2004 года выпуску.
    


Ткачонак Рыгор Аляксандравіч – 4 лютага 1961 года нараджэння, пенсіянер МУС, пражывае ў г. п. Бешанковічы, член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
     Агульны гадавы даход склаў –  66937670 беларускіх рублёў, мае ва ўласнасці жылы дом, размешчаны ў г. п. Бешанковічы, і зямельны ўчастак 0,15 га.


Раіса КАВАЛЁВА,
старшыня акруговай
выбарчай камісіі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *