Началось досрочное голосование по выборам депутатов местных Советов

Новости района

Народны ансамбль народнай песні «Весялуха» створаны ў 1990 годзе. 2003 год для ўдзельнікаў калектыву стаў асабліва знамянальным – ансамбль атрымаў званне «народны», якое патрэбна пацвярджаць кожныя тры гады. Сёння гэта адзін з вядучых у рэгіёне прапагандыстаў і захавальнікаў беларускага фальклору. Удзельнікі калектыву імкнуцца зберагчы багацце народнай творчасці, данесці да гледача народную песню, традыцыі, звычаі. У гэтым годзе «Весялуха» ў чарговы раз пацвярджала званне «народнага» калектыву. Мерапрыемства прайшло ў раённым Цэнтры культуры.
– Абарона калектывам звання «народны» – гэта заўсёды вялікае свята для гледачоў і выдатны майстар-клас для артыстаў, – расказвае кіраўнік народнага ансамбля народнай песні «Весялуха» Ірына Ігараўна Паўлоўская. – Гэтай падзеі папярэднічае валікая і напружаная работа: рэпетыцыі, канцэрты, удзел у розных раённых і абласных мерапрыемствах.
Варта адзначыць, што вакальная группа ансамбля складаецца з  работнікаў устаноў культуры. Гэта Ніна Уладзіміраўна Ткачэнка, Вольга Аляксандраўна Сергіенка, Сяргей Фёдаравіч Яўжэнка, Алег Дзмітрыевіч Акуневіч, Валерый Віктаравіч Гайко, Людміла Васільеўна Глушнёва, Марына Міхайлаўна Сухвалова, Кацярына Сяргееўна Белавус і Наталля Васільеўна Булыня. На канцэртах музычнае суправаджэнне забяспечваюць акампаніятар калектыву Таццяна Сяргееўна Зайцава, музыканты Аляксандр Віктаравіч Казлоў, Галіна Мікалаеўна Казакова, Кацярына Алегаўна Сулімава і Юрый Уладзіміравіч Рагель.
– Аснову рэпертуару «Весялухі» складаюць беларускія народныя, абрадавыя песні народнага календара, такія як «Усім мы рады на Каляды», «А мы жыта зажыналі» з выкарыстаннем мясцовага песеннага фальклору, песні беларускіх і рускіх аўтараў, самадзейных кампазітараў Віцебшчыны, – падкрэсліла Ірына Ігараўна. – Удзельнікі ансамбля адказна рыхтуюцца да кожнага выступлення, пастаянна ўдасканальваюць вакальнае і выканаўчае майстэрства. Многа ўвагі надаецца рэпетыцыям на сцэнічнай пляцоўцы, рабоце над чысцінёй гучання партый, над манерай выканання, сцэнічным рухам, акцёрскім майстэрствам.
Шмат працы было ўкладзена народным ансамблем народнай песні «Весялуха» ў канцэрт. Для любога прафесійнага калектыву сольнае выступленне – вялікае выпрабаванне. «Весялуха» справілася з пастаўленнай задачай і пацвердзіла сваё «народнае» званне. Радуе і той факт, што дасягненні ансамбля адзначаны дыпломам Беларускага прафсаюза работнікаў культуры ў намінацыі «Народная творчасць».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *